Пацярпелі людзі праз махлярскую дзейнасць аўтагаўсу «АўтаКомпаніСэвэн». Кампанія брала на камісію патрыманыя аўтамабілі: частку прадавала сама, а частку аддавала на рэалізацыю індывідуальным прадпрымальнікам, але грошы ўладальнікам аўтаў не вярталіся.
Следства ў справе цягнулася больш за два гады. Суд абавязаў вярнуць транспартавыя сродкі пацярпелым – ранейшым уладальнікам. Аднак больш за 700 асобаў у выніку засталіся і без грошай, і без аўтаў. Сярод іх і нашая гераіня спадарыня Галіна з Бабруйску.
Чатыры гады таму яна набыла аўтамабіль «Audi» у свайго калегі і літаральна праз 10 дзён даведалася, што аўта праходзіць у справе «АўтаКомпаніСэвэн». Чатыры гады аўтамабіль прастаяў на стаянцы. А днямі па яго прыйшлі судовыя выканаўцы – каб канфіскаваць транспартавы сродак і перадаць ранейшай уладальніцы.