Ці варта падчас крызісу ўкладаць грошы ў нерухомасць? Эканоміка з Чалым


Даходы беларусаў падаюць у выніку эканамічнага крызісу, разам з гэтым падаюць і кошты на нерухомасць. Ці варта беларусам лавіць момант і ўкладаць грошы ў жытло? Адказы – у праграме «Давайце разбірацца. Эканоміка з Чалым».

«У нас прыблізна 30 % запыту на нерухомасць – гэта інвестыцыйны запыт», – распавядае ў праграме эканаміст Сяргей Чалы.

Некаторыя кватэры набываюцца танней з разлікам пазней прадаць іх даражэй або здаваць у арэнду. Ва ўмовах цяперашняга эканамічнага крызісу прадаць кватэру хутка будзе цяжка, нават калі кошты на жытло будуць трымацца.

«Калі ў цябе тавар не прадаецца, то гэта азначае, што цана, якую ты выстаўляеш, не рынкавая. Рынкавая цана – тая, па якой праходзіць угода», – каментуе эканаміст.

У выніку ўладальнік або страціць грошы на ўтрыманні жытла, або будзе вымушаны прадаць нерухомасць танней.

Другі спосаб зарабіць на нерухомасці – здаваць кватэры ў арэнду. Але перад набыццём жытла трэба падлічыць, праз колькі гадоў яно акупіцца.

«Узровень ставак па арэндзе практычна наўпрост залежыць ад плацежнага попыту хатніх гаспадарак», – каментуе Сяргей Чалы.

Кватэра, набытая для арэнды, ва ўмовах цяперашняга крызісу будзе акупляцца задоўга.

Ці больш таннае жытло стане больш даступным для беларусаў? Глядзіце прагноз ад эканаміста Сяргея Чалага. Адмысловец таксама пракаментуе беларускі шлях у змаганні з пандэміяй, наступствы крызісу для беларускай эканомікі, вынікі падатковага манеўру паміж Менскам і Масквою ды іншыя падзеі.

Глядзіце таксама:

Меркаванні
Самаізаляцыя за горадам: што адбываецца з цэнамі на дачы і дамы пад Менскам
2020.05.14 09:48

Праграму «Давайце разбірацца. Эканоміка з Чалым» глядзіце кожны другі чацвер а 19.05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4 A» (ранейшая назва «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.