Ці каронавірус заб’е кіно?

Пра цяжкія эканамічныя наступствы каранціну па ўсім свеце не папярэджвае толькі лянівы, але непрыемнасці могуць прыйсці і з нечаканага боку. Адмыслоўцы прагназуюць істотны спад у вялікім кіно – на новыя галівудскія прэм’еры проста не будзе грошай?

Тры менскія кінатэатры закрыліся з-за эпідэміі каронавіруса. Каранціну няма, але людзі перасталі хадзіць у кіно, а гучныя сусветныя прэм’еры адкладаюцца на нявызначаны тэрмін. Чым даўжэй будзе цягнуцца локдаўн, тым больш верагоднасці, што сярод крызісных сфераў эканомікі акажацца і кінематограф.

«Па ўсім свеце цяпер практычна не працуюць кінатэатры. Тыя праекты, якія раней збіралі грошы ў кінатэатрах, як «Фарсаж» ці «Бонд» дваццаць першы ці дваццаць другі, былі перанесеныя. Калі яны зараз выйдуць онлайн, яны фактычна не акупяцца – завялікі вытворчы бюджэт. Гэта ўсё накладзе вялікі адбітак на тыя прынцыпы, паводле якіх варта ствараць сучаснае кіно», – выказаўся ў эфіры «Размовы» Віталя Цыганкова кінакрытык Тарас Тарналіцкі.

Што будзе з сусветным і беларускім кіно пасля заканчэння пандэміі? На гэтае ды іншыя пытанні шукайце адказу ў «Размове».

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.
А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.
Калаж з фота: pixabay.com, www.flickr.com

Больш матэрыялаў

Святлана Калінкіна: Савецкі Саюз ажыў, і мы яго пабачылі

Ці выйдуць прадпрымальнікі на Плошчу?

Улады будуць жорстка разганяць людзей на мітынгах?

Валер Карбалевіч: Уладам выгадна схаваць галоўных апанентаў Лукашэнкі

Эпідэмія COVID-19 зверне шыю Лукашэнку?

Чаму Бабарыка не крытыкуе Лукашэнку?

Ці можна засудзіць Лукашэнку за сітуацыю вакол COVID-19 у Беларусі?

«Не вар’яты і не самазабойцы». Лідар пратэстаў 1990-ых пра альтэрнатыўных кандыдатаў