Ці дашле Лукашэнка «баявых штыкоў», каб выратаваць расейскі спорт?

Аляксандр Лукашэнка не аднойчы параўноўваў спорт з вайною, а на вайне бываюць і ахвяры, і парушэнні агульнапрынятых правілаў. Пра гульні, якія са спартовых ператвараюцца ў палітычныя, у «Размове» Віталя Цыганкова распавядае журналіст Ігар Карней.

Не так даўно стала вядома, што расейскія спартоўцы пазбавіліся магчымасці ўдзельнічаць у буйных міжнародных спаборніцтвах з-за злоўжыванняў допінгам. Ці пагражаюць такія санкцыі беларускім спартоўцам?

Студыйны госць «Размовы» журналіст Ігар Карней зазначае, што ў спорце высокіх дасягненняў беларусы не вылучаюцца гучнымі скандаламі. Пры гэтым расейскія чыноўнікі называюць адхіленне сваіх спартоўцаў ад спаборніцтваў палітычным крокам і гатовыя ладзіць альтэрнатыўныя спаборніцтвы, жаданымі ўдзельнікамі на якіх павінны стаць беларускія атлеты.

Раней такую ж стратэгію выкарыстоўваў Савецкі Саюз, куды прымушаў прысылаць спартоўцаў з краінаў сацлагеру. А хто будзе ўдзельнічаць у альтэрнатыўнай алімпіядзе ў Расеі?

«Калі Савецкі Саюз мог загадаць, то цяперашняя Масква наўрад ці мае такія паўнамоцтвы, каб загадваць таму ж Лукашэнку, свайму стратэгічнаму саюзніку, прыслаць сюды пару такіх «баявых штыкоў», якія ўздымуць гэтую «алімпіяду» на нейкі ўзровень», – мяркуе госць праграмы.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.
А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Больш матэрыялаў

Святлана Калінкіна: Савецкі Саюз ажыў, і мы яго пабачылі

Ці выйдуць прадпрымальнікі на Плошчу?

Улады будуць жорстка разганяць людзей на мітынгах?

Валер Карбалевіч: Уладам выгадна схаваць галоўных апанентаў Лукашэнкі

Эпідэмія COVID-19 зверне шыю Лукашэнку?

Чаму Бабарыка не крытыкуе Лукашэнку?

Ці можна засудзіць Лукашэнку за сітуацыю вакол COVID-19 у Беларусі?

«Не вар’яты і не самазабойцы». Лідар пратэстаў 1990-ых пра альтэрнатыўных кандыдатаў