Свята абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі можа зрабіцца значным і для ўладаў? Усё магчыма, мяркуе доктар гістарычных навук Валянцін Голубеў.
У студыі «Размовы» Віталь Цыганкоў і доктар гістарычных навук, дэпутат Палаты прадстаўнікоў ХІІ склікання Валянцін Голубеў разважаюць пра тое, як змянілася стаўленне да даты 25 сакавіка ў апошнія гады. Доўгі час гэты дзень быў значны толькі для пэўнай часткі грамадства, але паступова сітуацыя мяняецца.
Госць «Размовы» зазначае, што нядаўна пры дзяржаўнай падтрымцы быў выпушчаны пяцітомнік, у якім станаўленне беларускай дзяржаўнасці апісваецца ад Полацкага княства і да нашых часоў. Значнае месца ў кнізе прысвечанае і ўтварэнню Беларускай Народнай Рэспублікі.
Ці дае гэта надзею на тое, што рана ці позна Дзень Волі зробіцца дзяржаўным святам? Адказы ў «Размове» Віталя Цыганкова і доктара гістарычных навук, дэпутата Палаты прадстаўнікоў ХІІ склікання Валянціна Голубева.
Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.