Таямніцы менскай Старажоўкі

Дзе пашылі першыя ў Беларусі станікі? Дзе стаяў легендарны млын Мянеска? Дзе Караткевіч напісаў свой раман «Чорны замак Альшанскі»? Дзе знаходзіцца самы стары хлебазавод Менску? Адкуль пайшла назва «Старажоўка»? На гэтыя і шматлікія іншыя пытанні пра знакаміты раён сталіцы вядоўцам перадачы Глебу Лабадзенку і Алесі Літвіноўскай адкажа гісторык Паўліна Скурко.

Старажоўка (Старажоўскае прадмесце) – гістарычны раён Менску, размешчаны ў паўночнай частцы гораду, за Траецкай гарой. Старажоўка абмежаваная вуліцамі Веры Харужай з захаду, Максіма Багдановіча з поўначы, Камуністычнай і Старажоўскай і выгінам ракі Свіслач з поўдня. Уключала ў сябе вуліцы Крапоткіна, Кісялёва, Даўмана, праспект Машэрава і вуліцу Старавіленскую.

Сваю назву прадмесце атрымала ад вартаўнічай (рус. сторожевой) заставы, што знаходзілася пры выездзе з гораду з боку Старавіленскага і Даўгінаўскага трактаў (сёння гэта скрыжаванне вуліц Максіма Багдановіча і Кісялёва).

З 1797 года Старажоўскімі пачалі называць і праваслаўныя могілкі, дзе ў 1847 годзе збудавалі мураваную царкву Святой Марыі Магдаліны.

У 1987 годзе гарадскія ўлады назвалі Старажоўскай вуліцу, якая ідзе ад Траецкага прадмесця ўздоўж набярэжнай Свіслачы. У 2006 годзе безназоўны сквер на рагу праспекта Машэрава і вуліцы Старажоўскай таксама атрымаў назву Старажоўскага.

Важныя гістарычныя месцы і будынкі Старажоўкі:

  • Інфекцыйная лякарня 1913 г.
  • Фарфоравы і кафляны завод Поляка 1883 г.
  • Дрожджава-вінакурны завод Урэвіча 1907 г.
  • Піўны завод «Аліварыя», заснаваны ў 1864 годзе мяшчанкай Рохляй Фрумкінавай
  • Найстарэйшы хлебазавод у горадзе
  • Царква Марыі Магдалены 1847 г.
  • Старажоўскія, або Пярэспінскія могілкі 1793 г.
  • Рэчка Пярэспа, на беразе якой нібыта стаяў легендарны млын Мянеска
  • Старая сінагога
  • Могілкі Першай сусветнай вайны, на якіх у савецкія часы паўстаў вядомы Старажоўскі («Калгасны») рынак
  • Карчма «Апошні грош»
  • Сцяпанаўскі сад
  • Дом, дзе Уладзімір Караткевіч напісаў раман «Чорны замак Альшанскі»
  • Першы менскі адрас Якуба Коласа – Старажоўская, 1 (1921 – 1927 гг.). Менавіта тут ён скончыў «Новую зямлю» і «Сымона-музыку», напісаў «Казкі жыцця» і «У палескай глушы»

Больш матэрыялаў

Фотаздымкі, якія адкрылі ўсяму свету прыгажосць Беларусі

Актор пра сваё чумавое дзяцінства з калготкамі, воданапорнай вежай ды іншае

Беларускамоўны штучны інтэлект – цацка ці незаменны памагаты?

700 тыс. рэспіратараў – недастаткова. Беларусы аб’ядналіся, каб дапамагчы медыкам

Вакаліст «Старога Ольсы» зайграў «Тры чарапахі»… на гуслях!

Эколаг распавёў, дзе ў Беларусі пачынаецца Балтыка

Аўтар будаўнічага блогу паказаў свой дом з сонечнымі батарэямі

Грунвальд на лінолеуме: старая тэхніка гравюры на новым матэрыяле