Такія беларусы: «Моладзь аб старадаўнія дываны ногі выцірае». Паглядзіце, як іх ткуць


Летняя майстэрня падвойнага ткацтва ў Гудзевічах Мастоўскага раёну, што на Гарадзеншчыне, прымала ўдзельнікаў цягам некалькіх дзён.

Супрацоўнікі музею запрасілі гасцей да сябе ўжо трэці раз. Цікавае старажытнае рамяство мае свае асаблівасці ў кожным рэгіёне. Але менавіта ткацтва падвойных дываноў з 2011-га года ўваходзіць у дзяржаўны спіс нематэрыяльнай культурніцкай спадчыны Беларусі. З боку мясцовых жыхароў зацікаўленасці, на жаль, няшмат. Але на майстэрню з’язджаюцца людзі з усёй краіны.