Таболіч: я рабіў бровы сястры Ярмошынай


Праграма «Выбары. ProContra» знаёміць гледачоў з прэтэндэнтамі на ўдзел у прэзідэнцкай гонцы. Сённяшні госць студыі – Алесь Таболіч.

«Часцяком кажуць: чалавек прыйшоў у палітыку як фрык. Але ніхто не задумваецца, што я для культуры ўжо шмат чаго зрабіў. Тыя ж фестывалі, як «Купальскае кола», якому ў гэтым годзе ўжо 13 гадоў. «Тату фэст» упершыню таксама. Гэта нейкія новыя ідэі. З новымі ідэямі я варушуся па жыцці», – распавёў Алесь Таболіч.

* Для ўсіх прэтэндэнтаў у кандыдаты былі створаныя аднолькавыя ўмовы для выказванняў у межах 25 хвілінаў праграмы.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, праграма «Выбары. ProContra» мае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Цыкл інтэрв’ю «Выбары ProContra» выходзіць на «Белсаце» ад 1 да 10 чэрвеня а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Іншыя размовы з прэтэндэнтамі глядзіце ТУТ.