Паводле расейскіх спецслужбаў, украінец Павел Грыб планаваў здзейсніць тэракт у адной са школаў гораду Сочы.
Пра гэта паведамляе расейскае выданне «Коммерсант». Напярэдадні, раённы суд Краснадару падоўжыў ягонае перабыванне пад арыштам ажно да 4-га студзеня 2018 года. Павел быў затрыманы ФСБ напрыканцы жніўня, паводле сваякоў – у Гомлі, пасля чаго быў незаконна вывезены ў Расею. Следства цвердзіць, што яго арыштавалі ў Смаленскай вобласці. Яму прад’яўленае абвінавачанне паводле артыкулу «спрыянне тэрарыстычнай дзейнасці».
У «Гарачым каментары» – сятра Паўла Грыба Вольга.
«Я лічу, што такія абвінавачанні сведчаць аб тым, што справа палітычна матываваная», – заявіла Вольга Грыб.
Больш – у відэа вышэй.