Сілавікі чарговы раз «адзначыліся».
15 чалавек збівалі аднаго. Гэтак падзеі 7 траўня апісвае пацярпелы жыхар Берасця Сяргей Каляда. Чорнымі ад сінякоў далонямі, зламанымі рэбрамі, пашкоджаннямі рукі, вока скончылася для Сяргея і ягонага сябра Аляксандра сустрэча з супрацоўнікамі Маскоўскага РАУС гораду.
Інцыдэнт адбыўся каля 15-й гадзіны, калі мужчыны пасля сустрэчы ў кафэ «Казка» спрабавалі сесці ў таксоўку, але былі затрыманыя. З іхных словаў, у пастарунку і пачаліся здзекі і збіццё. Пацярпелы Сяргей не хавае, што пасля кавярні яны з сябрам былі ў стане алкагольнага ап’янення. Але ці гэта можа быць падставай і апраўданнем брутальнага збіцця супрацоўнікамі міліцыі? Гісторыю каментуе блогер з Берасця Сяргей Пятрухін.