Святлана Алексіевіч: Мы мусім выгадоўваць свайго ўласнага Зяленскага. «ПраСвет» з Алінаю Коўшык


«Я бачу некалькі асобаў, але я не назаву іхных прозвішчаў, бо гэта небяспечна для іх», – так на пытанне пра беларускага Зяленскага адказала пісьменніца і нобэлеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч. Ёй сёння спаўняецца 71 год. Як яна ацэньвае падзеі ў Беларусі і за мяжою? Ці глядзела серыял «Чарнобыль», сцэнар якога заснаваны на ейных кнігах? Інтэрв’ю ўзяла Аліна Коўшык.

Лукашэнка 25 гадоў кіруе Беларуссю. Аналіз замежнай палітыкі

Нагода для святкавання ёсць, але святочных усмешак бракуе. Кіраўнікі краінаў, якія ўваходзяць у Еўразійскі эканамічны саюз, адзначылі ў Нур-Султане 5 гадоў Дамовы аб ЕАЭС. Для беларускага кіраўніка гэта не адзіная гадавіна сёлета. У снежні мінае 20 гадоў з часу падпісання Дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, а ўжо ў ліпені – 25 гадоў, як Лукашэнка стаў прэзідэнтам Беларусі. Ці ёсць што святкаваць, высвятляла Вольга Жарнасек.

Ці ўтрымаецца Зяленскі на хвалі? Прагноз на датэрміновыя парламенцкія выбары ва Украіне

Мы сыходзім на канікулы, але палітычнае жыццё ў нашых паўднёвых суседзяў не мае перапынку. Дваццаць першага ліпеня ўкраінцы прагаласуюць на датэрміновых выбарах у Вярхоўную Раду. Туды цэляць адразу дзве новыя палітычныя сілы: партыя прэзідэнта «Слуга народу» і партыя вядомага рок-выканаўцы Святаслава Вакарчука пад назваю «Голас». Папрэдні прагноз палітычных зменаў ва Украіне ад Усевалада Шлыкава.

Колькі крокаў ад халоднай вайны да гібрыднай?

Што пагражае дэмакратыі ў свеце? У Вільні Ганна Русінава паразмаўляла з Таццянай Янкелевіч, незалежнай даследчыцай з Гарвардскага ўніверсітэту, дачкою славутай савецкай праваабаронцы Аленаю Бонэр і падчаркай нобэлеўскага лаўрэата, фізіка Андрэя Сахарава.

Рэпартаж з Хмяльніцкага. Як дробны гандаль перавярнуў лёс асобна ўзятага гораду

Ад правінцыі з рынкам на сто гандлёвых месцаў – да аднаго з найбуйнейшых лагістычных цэнтраў Усходняй Еўропы прайшоў украінскі горад Хмяльніцкі. Цяпер тут працуе больш за сто швейных цэхаў, квітнее сусветна вядомая вытворчасць вясельных сукенак, што прадаюцца нават у Італіі ды Іспаніі, а кітайскія кампаніі будуюць аўтабаны ад Хмяльніцкага ў розныя канцы Украіны. Як дробны гандаль перавярнуў лёс асобна ўзятага гораду – у матэрыяле Змітра Міцкевіча.

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Алінаю Коўшык ды Сяргеем Пелясою глядзіце штотыдзень у пятніцу а 21:25. Заходзьце на Facebook праграмы!