Стваральнік крыптаталера: Ён каштуе столькі, колькі вы гатовыя заплаціць за незалежнасць

Навошта беларусам свая электронная валюта?

Намайніць новую – айчынную – крыптавалюту можа кожны, стварыўшы адмысловы кашалёк. Пра гэта ў «Размове Мацкевіча» распавядае адзін з яе стваральнікаў, эканамічны аглядальнік Дзяніс Лаўнікевіч.

Створаны талер, па яго словах, на ўзор нашумелага біткойна, за які сёння даюць аж 4200 долараў. Колькі каштуе талер?

«Паколькі ён толькі створаны, то каштуе столькі, колькі і біткойн напачатку ў 2009 годзе. То бок, нічога. З другога боку, ён каштуе столькі, колькі вы згодныя заплаціць за беларускую незалежнасць».

Нагадаем, талеры – мара многіх беларускіх патрыётаў пра нацыянальную валюту незалежнай Беларусі. Па чутках, напачатку 1990-х яны нават былі надрукаваныя.

Між тым, стартавы ўзровень курс ўсё ж абазначаны: 10 BYN/1 TLR.

Але навошта беларусам і нашай эканоміцы крыптаталеры? Як гэтыя віртуальныя грошы з лічбавага свету могуць быць выкарыстаныя ў рэальнасці? З гэтым паспрабаваў разабрацца ў «Размове дня» яе вядоўца Уладзімір Мацкевіч.

«Менчукі набываюць кватэры праз тыя самыя біткойны на праспекце Незалежнасці. А ў нашым Парку высокіх тэхналогій стаіць банкамат, які мяняе крыптавалюты», – кажа Лаўнікевіч, і «на пальцах», з дапамогай банкаўскай карткі і рублёвай банкноты, намагаецца патлумачыць, чым крыптавалюта больш надзейная і перспектыўная за звычайныя грошы.

Як талеры разам з іншымі крыптавалютамі дапамогуць нам эканоміць і не залежыць ад шматлікіх пасярэднікаў у фінансавых разліках?

Падрабязней – у поўным выданні «Размовы дня».

Больш матэрыялаў

Святлана Калінкіна: Савецкі Саюз ажыў, і мы яго пабачылі

Ці выйдуць прадпрымальнікі на Плошчу?

Улады будуць жорстка разганяць людзей на мітынгах?

Валер Карбалевіч: Уладам выгадна схаваць галоўных апанентаў Лукашэнкі

Эпідэмія COVID-19 зверне шыю Лукашэнку?

Чаму Бабарыка не крытыкуе Лукашэнку?

Ці можна засудзіць Лукашэнку за сітуацыю вакол COVID-19 у Беларусі?

«Не вар’яты і не самазабойцы». Лідар пратэстаў 1990-ых пра альтэрнатыўных кандыдатаў