Захацелі адкрыць кропку па продажы кавы? Можаце заняцца справай самастойна, а можаце набыць франшызу, каб карыстацца чужым брэндам і бізнес-мадэллю.
Тады франчайзер будзе клапаціцца пра якасць прадуктаў, узровень абслугоўвання, прыбытак і штомесяц атрымоўваць за гэта свой адсотак – роялці. Ён возьме на сябе распрацоўванне меню, акцыяў, дызайну, дапаможа з маркетынгам.
Як стварыць уласны бізнес з чужой дапамогай, глядзіце ў сюжэце праграмы «Асабісты капітал».