У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» у фармаце Premium гурт «Стары Ольса» святкуе сваё 20-годдзе. З гэтай нагоды музыкі падрыхтавалі сюрпрызы, якія пакажуць разам з этапнымі творамі.
У размове з Міраю Шульц яны распавядуць пра свой пяты тур па ЗША, у межах якога далі 113 выступаў за 73 дні, ды згадаюць самыя цікавыя і нечаканыя факты з гісторыі сваёй каманды.
Песні, якія гучаць у праграме:
- «Песня а князю Вітаўце» (музыка Змітра Сасноўскага, словы народныя)
- «Пена піва» (музыка і словы Івана Войніча)
- «Келіх кола» (музыка і словы народныя, аранжыроўка гурта «Стары Ольса»)
- «У карчме» (музыка Змітра Сасноўскага, словы народныя)
- «Zombie» (музыка і словы Далорэс О’Рыярдан)
- «Штурм замка Пулен» (музыка і словы Змітра Сасноўскага)
- «Шлях» (музыка Змітра Сасноўскага)
Глядзіце Belsat Music Live кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. Падпісвайцеся на наш YouTube-канал «Белсат Музыка».