Станіслаў Івашкевіч: Зараз добры момант, каб закупаць амерыканскую нафту


Менск не перастае шукаць новых рынкаў для закупу чорнага золата. Ужо паўгода ў Беларусь можа паступіць нафта з ЗША. Больш за тое, «Беларуснафта» нават плануе прыцягнуць да распрацоўвання цяжказдабывальных запасаў нафты амерыканскіх спецыялістаў. Наколькі гэта будзе карысна, ды як на гэта адрэагуе Крэмль?

Пытаемся ў эканамічнага аглядальніка «Белсату» Станіслава Івашкевіча:

«Тэарэтычна зараз добры момант для таго, каб закупаць амерыканскую нафту, таму што на амерыканскім рынку назіраецца яе перавытворчасць. Зараз Амерыка экспартуе больш нафты, чым імпартуе. Гэта даволі рэдкі выпадак, і адпаведна гэтая нафта таннейшая. Апрача таго можна выкарыстоўваць пастаўкі такога тыпу, напрыклад, Расея шмат імпартуе нафты ў ЗША, а назад танкеры часта вяртаюцца пустымі. Таму калі загрузіць іх амерыканскай нафтай для шляху назад, то гэты шлях можа апынуцца таннейшым

Але ўся гісторыя паставак нафты ў Беларусь кажа пра тое, што беларускі ўрад ніколі не наважваецца на істотную дыверсіфікацыю…»

Працяг – у відэа.

Віталь Бабін belsat.eu