У касмічнай індустрыі адбылася невялікая рэвалюцыя. Яна дазволіць ашчадзіць на палётах каля 30 %.
Аэракасмічная кампанія Space X упершыню запусціла ўжо ўжываную раней першую ступень ракеты Falcon 9, пасля чаго зноў пасадзіла яе. У будучыні за кошт шматразовых модуляў кампанія разлічвае знізіць кошт дастаўкі грузаў на арбіту.
Пасля пуску з касмічнага цэнтру імя Кенэдзі першая ступень паспяхова аддзялілася, а яшчэ прыблізна праз шэсць хвілінаў села на баржу. Такім чынам, адна і тая ж першая ступень двойчы вывела груз у космас і села для наступнага выкарыстання. Цяпер Falcon 9 можна афіцыйна назваць шматразовай ракетай.
На гэты момант Space X мае восем паспяхова пасаджаных першых прыступак Falcon 9. Канкрэтныя лічбы эканоміі ад шматразовых ракет пакуль што невядомыя. Як мяркуецца, паўторнае выкарыстанне першых прыступак можа дазволіць ашчадзіць да 30 % у параўнанні з выкарыстаннем іншых сучасных ракет.
Цяпер кампанія прапануе кліентам 10 %-ую зніжку пры выкарыстанні ўжо ўжыванай першай ступені, аднак невядома, наколькі гэтая лічба адпавядае эканоміі. Кошт пуску новай Falcon 9 складае $ 62 млн.
Кірыл Смяглікаў