У студыі аўтарскага праекту Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» гучыць новы беларускі соўл – гурт «Dee Tree» з чароўным вакалам Валерыі Дэле.
Каманда паўстала сёлета і ўжо займела багата прыхільнікаў ды зрабілася жаданым госцем на буйных фэстах. Прагучаць песні, якія маюць увайсці ў іхны дэбютны альбом, а таксама адмыслова для гледачоў праграмы – творчы эксперымент у злучэнні соўл-музыкі з беларускай этнікаю.
Глядзіце Belsat Music Live кожную суботу а 21:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.