Дзяўчынка загінула пад коламі грузавіка. За гэты час кіроўцу, што быў за стырном МАЗа, асудзілі на 3 гады абмежавання волі, а дзвюх настаўніц маладзечанскае сярэдняе школы № 11 за недагляд – на два гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчыя ўстановы.
Бацькі Вікторыі з гэтым не згодныя і цвердзяць, што пакаралі не тых, хто сапраўды вінаваты ў смерці іхнае дачкі. Яны дамагліся кампенсацыі за маральную шкоду Br 50 тыс. Але намераныя працягнуць справу на міжнародным роўні. Нашыя карэспандэнты выправіліся ў Маладзечна, каб паразмаўляць з бацькамі Вікторыі Папчэні.