Падман і пустыя пагрозы: з імі сутыкнулася журналістка Наста Захарэвіч пасля затрымання на адной з вулічных акцыяў у Менску.
Лукашэнкаўскія сілавікі шчыруюць на вуліцах беларускіх гарадоў: не шкадуюць нікога, у пастарунках ды на соднях жанчыны сядзяць, як і мужчыны. Пра свае содні распавяла журналістка Наста Захарэвіч.
У «Размове» Святланы Калінкінай яна згадвае пра ціск, гвалт і абсурд сітуацыі.
«Мяне абвінавачвалі ў тым, што я скрала відэарэгістратар, перапрадала яго іншым – дарэчы, супрацоўнікам «Белсату» – і пайшла ў абменнік мяняць гэтыя грошы. Пры гэтым яны гэта нідзе не фіксавалі ў афіцыйных дакументах. Усё гэта ён [працаўнік. – Заўвага рэд.] напісаў на паперцы, і гэтая паперка перадавалася іншым людзям, пакуль мяне ўжо не пасадзілі ў клетку ў РАУСе. Потым яна знікла, і нідзе вось гэтая фантазія афіцыйна не фігуруе», – распавяла Наста Захарэвіч.
Журналістку забралі з вуліцы ды прысудзілі ёй содні. Пра тое, што давялося пабачыць і перажыць у зняволенні, – у «Размове» Святланы Калінкінай.
Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:
Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.
А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.
Калаж з фота: Natalia Fedosenko / TASS / Forum