Атрымаўшы шчодрыя ахвяраванні ад мясцовай магнатэрыі, айцы-піяры стварылі выдатную школу – калегіум, які паспяхова канкураваў з адукацыйнымі ўстановамі езуітаў. Зачынены царскімі ўладамі, ён аднавіўся ў міжваенны перыяд. У незалежнай Беларусі піяры вярнулі частку маёмасці ў Шчучыне і гатовыя працягваць сваю місію, каб толькі не перашкаджалі ўлады.
Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 18:45. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.