Севярынец: Лукашэнка усталяваў у Беларусі ханства


Падзея, якая замацавала за Аляксандрам Лукашэнкам неабмежаваную ўладу. 15 гадоў таму ў Беларусі адбыўся рэферэндум, які ў выніку дазволіў першаму кіраўніку Беларусі балатавацца на прэзідэнцкіх выбарах неабмежаваную колькасць разоў. Жаданне Лукашэнкі ісці на трэці тэрмін выклікала масавыя пратэсты беларусаў.

Сярод удзельнікаў тых падзеяў быў і сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павал Севярынец, які ў выніку заплаціў за ўдзел у акцыях трыма гадамі зняволення. Пра падзеі 15-гадовай даўніны размаўляем з Паўлам Севярынцам.

«Калі б гэтага рэферэндуму не было, і Лукашэнка не вылучаўся б на наступных выбарах, выбары прайшлі б дэмакратычныя, думаю, што мы б жылі зусім па-іншаму і ўжо зараз вырашалі б пытанне аб уступленні ў Еўрапейскі Звяз», – мяркуе палітык.

Таксама мы запыталі менчукоў, ці павінна быць абмежаванне колькасці прэзідэнцкіх тэрмінаў і чаму?

Працяг – у сюжэце.

Сяргей Падсасонны belsat.eu

Фота: Reuters Photographer / Reuters / Forum