Recha спраўляе 18 гадоў у #BML. Святочны жывы сэт


У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» выступіць гурт «Recha». У гэта цяжка паверыць, але сёлета каманда Андруся Такінданга адзначае 18-годдзе!

Пра выступы ў глыбінцы і карпаратывы, канцэртныя прыгоды ды іншыя цікавосткі музыкі распавядуць у размове з Міраю Шульц. А ў жывым сэце – адразу некалькі песень прагучаць упершыню.

Песні, якія гучаць у праграме:

  • «Сацьяграха» (музыка гурта «Recha», словы Андруся Такінданга)
  • «Крыжы» (музыка гурта «Recha», словы Андруся Такінданга)
  • «Пацеры» (музыка гурта «Recha», словы Андруся Такінданга)
  • «Русаліца» (музыка гурта «Recha», словы Андруся Такінданга)
  • «Прыкутая» (музыка гурта «Recha», словы Андруся Такінданга)

Глядзіце Belsat Music Live кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. Падпісвайцеся на наш YouTube-канал «Белсат Музыка».