Публіцыстка і паэтка Марʼяна Кіяноўская са Львова, якая таксама прыязджала днямі ў Беларусь на паэтычны фестываль, кажа, што ўстаноўка на затрыманне і дэпартацыю ўкраінскага пісьменніка Сяргея Жадана прыйшла з Масквы.
Пытанне – ці было наагул ягонае прозвішча ў забароннай базе дадзеных беларускіх праваахоўнікаў?
«Я да гэтай падзеі паставілася з велічэзным аптымізмам. Таму што калі ўлада так рэагуе на паэта, то гэта сведчыць пра тое, што паэт, яго паэзія маюць значэнне», – адзначыла Кіяноўская.
Разам з тым «маецца шмат напаўкрымінальных асобаў, на якіх улада не рэагуе».
Сярод іншага Кіяноўская распавяла пра праблемы Жадана не толькі з уладай Януковіча, але і ў Еўразвязе, дзе на некаторы час яго кур’ёзна залічылі ў тэрарысты, а таксама пра супрацу і салідарнасць беларускіх і ўкраінскіх творцаў сто гадоў таму – у прыватнасці, пра шчыраванні беларускай паэткі Алаізы Пашкевіч (Цёткі) на Львоўшчыне.
Падрабязней – у «Размове Сцебуракі».