Госці апошняга ў сезоне прэміўм-выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» – лідары панк-рокавай сцэны Беларусі, гурт «Дай дарогу!». Музыкі сыгралі жывы сэт са сваіх этапных твораў у прысутнасці гледачоў. Юры Стыльскі ў шчырай размове з Міраю Шульц распавёў пра самыя скандальныя выступы, прыгадаў самыя яркія моманты з гісторыі ды прыадкрыў таямніцы прыватнага жыцця.
Глядзіце Belsat Music Live кожную суботу а 21:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. Падпісвайцеся на наш YouTube-канал «Белсат Музыка».