Кампанія назірання «Права выбару» канстатуе: датэрміновае галасаванне пераўтварылася ў сістэму фальсіфікацыі. За тры дні колькасць парушэнняў перавысіла 350. Назіральнікаў пазбаўляюць акрэдытацыі, адмаўляюць ім у прадстаўленні інфармацыі.
Падрабязней пра гэта паразмаўляем з прэс-сакратаром «Права выбару» Аляксеем Янукевічам:
«Пераважная большасць парушэнняў – гэта неналежнае захаванне скрыняў, старшыні камісій адмаўляюцца апячатваць памяшканні ў якіх знаходзяцца выбарчыя скрыні ў начы, завышэнне яўкі і выдаленне назіральнікаў. На сённяшні дзень намі складзена каля 200 скаргаў. Колькасць парушэнняў толькі павялічваецца.».
Працяг размовы – у сюжэце.
Ігар Кулей belsat.eu
Фота: «Белсат»