32 умовы ўладам Беларусі. Прафсаюз РЭП патрабуе ад ураду выканаць абавязкі перад народам у працоўнай, сацыяльнай і дзяржаўнай галіне – тое, што замацавана ў Канстытуцыі Беларусі.
Генадзь Фядыніч, старшыня прафсаюзу РЭП:
«Самае асноўнае патрабаванне – гэта адмяніць дэкрэты – 5, 29, дармаедаў, дарожны збор і самае галоўнае – накласці мараторый на пенсійны ўзрост, стварыць групу і распрацаваць новую пенсійную рэформу».
Таксама ад уладаў патрабуюць увесці адміністратыўную адказнасць за прымус да ўступлення ў прафсаюзы, а таксама за дыскрымінацыю працаўнікоў за прыналежнасць да прафсаюзаў. Заканадаўча замацаваць паведамляльны прынцып пры правядзенні страйкаў і стварыць празрыстую сістэму абкладання падаткамі. Пад Платформай патрабаванняў будуць збіраць подпісы.
Вітаўт Сіўчык, Віталь Бабін belsat.eu