Новы беларускі джаз і густоўная поп-музыка ў студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live». Пераможца пятага сезона конкурсу «Заспявай» – гурт Паўла Козіча і Ціхана Букрабы прэзентуе песні са сваёй дэбютнай праграмы на вершы сучасных беларускіх паэтаў.
У сваім першым тэлеінтэрв’ю музыкі распавядаюць Міры Шульц пра тое, як можна зарабляць з музыкі, чым яны натхняюцца і якой бачаць сваю далейшую будучыню.
Глядзіце Belsat Music Live кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. Падпісвайцеся на наш YouTube-канал «Белсат Музыка».