Павел Усаў: Лукашэнка не ўзмацняе суверэнітэт Беларусі, а наадварот


Слова суверэнітэт усё часцей гучыць з вуснаў Лукашэнкі. Нават на свята Нараджэння Хрыстова пасля запальвання каляднае свечкі ён знайшоў як намякнуць пра сваё незадавальненне тым варыянтам інтэграцыі, які прапануе Расея.

У сваёй святочнай прамове Лукашэнка адзначыў, што беларусы больш не будуць хадзіць пад хлыстом.

Заявы Лукашэнкі каментуе Павел Усаў.

Ці сапраўды Лукашэнка змагаўся за суверэнітэт, задае пытанне палітолаг.

«Лукашэнка гатовы на інтэграцыю у тых межах, якія не будуць абмяжоўваць ягоную ўладу… Але ён быў рухавіком стварэння Саюзнай дзяржавы. Сёння, абапіраючыся на гэтыя дамоўленнасці, Масква націскае на паглыбленне інтэграцыі, увесці сумесныя інстытуты».

Больш глядзіце ў відэа.