Амерыканскі стартап Lanmodo прэзентаваў шматфункцыянальны тэнт, які можа быць быць парасонам або намётам – для аўта. Галоўнае прызначэнне дэвайсу – абараняць машыну ад ападкаў, бруду і сонца.
Прылада ўсталёўваецца на дах з дапамогай вялікай прысоскі, прадугледжаны таксама адмысловыя стужкі для фіксавання. Парасон разгортваецца аўтаматычна з дапамогай пульта дыстанцыйнага кіравання. Разам з прыладай кліент можа атрымаць і дадатковы матэрыял, з дапамогай якога дэвайс трансфармуецца ў досыць вялікі намёт. У падлогавай «стойцы» мяркуецца ўстаноўка зараднай прылады – для светлавых ці яшчэ якіх-небудзь прыбораў. Артэфакт ад Lanmodo спакойна можа выконваць і яшчэ адну ролю – экрана для праектара.
У залежнасці ад камплектацыі і часу дастаўкі, кошт складзе ад 200 да 400 долараў.
Кірыл Смяглікаў