Палітолаг: Улады не маюць ні волі, ні рэсурсу, каб супрацьстаяць паглынанню Беларусі


Некаторыя беларусы маюць уражанне, што за нашымі плячыма у рамах Саюзнай дзяржавы адбываецца прыхаваны гандаль, вынікам якога можа стацца здача суверэнітэту нашае краіны, піша ў сябе ў Фэйсбуку Дзяніс Ціханенка – памочнік дэпутаткі палаты прадстаўнікоў Ганны Канапацкай:

«Пры гэтым ад адзінага апазіцыйнага дэпутата ў беларускім парламенце Ганны Канапацкай хаваюць накіраваныя Масквою прапановы (аб паглыбленні інтэграцыі Расеі ды Беларусі) і адказ Менску на іх. Пагроза страты незалежнасці і суверэнітэту Беларусі дзеля асабістай карысці асобных беларускіх палітыкаў і гарантыяў бяспекі для іншых як ніколі высокая».

Каб сцэнар за здачай суверэнітэту, пра які кажа Дзяніс Ціханенка, не здзейсніўся, грамадзянская кампанія дэпутаткі Ганны Канапацкай «Наперад, Беларусь» арганізавала збор подпісаў за выхад Беларусі з Саюзнай дзяржавы.

Дзяніс Ціханенка з намі на сувязі:

«Гэта (адказ Канапацкай) была нават не адпіска, гэта быў адказ не па сутнасці. Сёння Алена Анісім апублікавала адказ, які яна атрымала ад Румаса, прэм’ер-міністра Беларусі – гэта якраз была адпіска, але з невялікім удакладненнем, што гэтыя дакументы і прапановы расейскага боку насілі выключна эканамічны характар. І ў нас узнікае цалкам рэзоннае пытанне: чаму ад двух дэпутатаў беларускага Парламенту хаваюць інфармацыю, калі яна не для службовага карыстання, не сакрэтная і тым больш носіць эканамічны характар? Чаму ад дэпутатаў гэтую інфармацыю хаваюць? […]

Гэта гаворыць пра тое, што нас улада дэзынфармуе па тых пытаннях, якія пачалі абмяркоўвацца за зачыненымі дзвярыма наконт завяршэння праекту Саюзнай дзяржавы. Або ўводзіць дэзынфармацыю наконт эканамічнага падмурку тых зменаў, якія расейскі бок прапанаваў беларускаму. Па нашых звестках, якія мы цяпер правяраем, гаворка ідзе аб абсалютна іншых дакументах. Гаворка ідзе аб фармаванні паўнацэннага парламенту, які будзе выбірацца ў непрапарцыянальных далях Расеі і Беларусі, гаворка ідзе аб фармаванні судовай улады…»

Тэму абмяркуем з палітолагам Паўлам Усавым.

Таксама мы спыталі менчукоў, што яны думаюць аб перспектывах Саюзнай дзяржавы?

belsat.eu

Калаж з фота: Mikhail Metzel, TASS / REUTERS, Dmitri Lovetsky, Pool / Forum