У Беларусі з’явілася і дзее сістэма хуткага пошуку людзей, якія пакутуюць на правалы ў памяці.
Сістэма «Пад крылом» працуе на базе пошукава-ратавальнага атраду «Анёл», пра які мы распавядалі ў «Рэпартэры» месяц таму. Дзякуючы сістэме ўжо было знойдзена і выратавана некалькі чалавек, якія сышлі з дому і згубіліся ў горадзе. Як яна працуе – глядзіце ў нашым першым рэпартажы.
Некалькі гадоў таму ў выніку трагічнага выпадку жыхар вёскі Карабы, што на Глыбоччыне, стаў інвалідам.
Аднак Андрэй Гагуноў не склаў рук, ён навучыўся рамантаваць абутак і стаў адным з лепшых майстроў у акрузе. А яшчэ ён кіруе аўтамабілем, працуе на мінітрактары, рамантуе розную тэхніку і дзеліцца сваім майстэрствам з іншымі людзьмі. Для гэтага ён стварыў уласны відэаблог на канале YouTube, які мае ўжо больш за тысячу падпісчыкаў.
Сяргей Макараў заўсёды любіў прыроду і жывёльны свет і даўно марыў спалучыць сваё захапленне з бізнесам.
Убачыўшы аднойчы перадачу пра ферму, на якой разводзяць цвыркуноў, ён вырашыў рэалізаваць гэтую ідэю ў Беларусі. Аднак прадпрымальнік сутыкнуўся з галоўнай праблемай – адсутнасцю заканадаўства для адкрыцця такога бізнесу.