NEXTA распавёў, што адбудзецца на плошчы Свабоды 8 лістапада


Айчынныя блогеры запрашаюць беларусаў сустрэцца на плошчы Свабоды ў Менску. Каб абмеркаваць, што рабіць далей ды куды мусіць рухацца краіна, зазначае тэлеграм-канал «NEXTA».

– З перадвыбарчай кампаніяй гэта ніяк не звязана. Перадвыбарчая кампанія выкарыстоўваецца як нагода. Фармальна гэта будзе пікет некалькіх кандыдатаў, на якім збяруцца гледачы фільму, нашумелага фільму пра Лукашэнку, які выклікаў вялікі рэзананс у сеціве, – кажа блогер NEXTA, ён жа журналіст Сцяпан Святлоў, аўтар нашумелага фільму «Лукашенко. Уголовные материалы».

– Як гэта расцэньваць? Людзі ў Менску выходзяць на плошчу Свабоды, ты ў цёплай хаце сядзіш у Варшаве і падстаўляеш людзей пад дубінкі і аўтазакі.

– Я нагадаю, што не ў цёплай хаце. Я ў Варшаве, але нават тут мне ўвесь час ідуць пагрозы, сёння таксама былі пасля гэтага фільму. Фільм рабіўся тры месяцы, гэта таксама цяжкая праца. А калі я прыеду ў Беларусь, вядома, што адразу некалькі артыкулаў крымінальнага кодэксу, пачынаючы ад шпіянажу, абразы Лукашэнкі, экстрэмізму, ёсць такі артыкул як дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь, – усе яны раптам сумесцяцца ў адно, і я проста буду за кратамі. Ну а другое, гэта не мітынг, гэта не рэвалюцыя, гэта не майдан, гэта проста збор людзей, якія хочуць штосьці прапанаваць Беларусі…

Працяг размовы – у сюжэце.

Мы пацікавіліся ў палітолага Сяргея Нікалюка, ці варта разлічваць на актывізацыю пратэстных настрояў у Беларусі? А таксама мы запыталі менчукоў, ці збіраюцца яны прыйсці на сустрэчу?

Віталь Бабін belsat.eu

Калаж з фота: архіў Nexta / Gleb Garanich / Reuters / Forum