На адной з закрытых нарадаў кіраўніца Цэнтральнага выбарчага камітэту Лідзія Ярмошына скардзілася, што кандыдатка зарэгістравала ініцыятыўныя групы адразу ў некалькіх выбарчых акругах. Выявілася, што гаворка не пра памылку ці махлярства, а пра эксперымент, заняцца якім вырашыла паліттэхнолаг Аліна Нагорная.
У чым жа сутнасць эксперыменту? Са словаў госці «Размовы», найперш у тым, што ва ўсёй краіне працэс падрыхтоўкі ды правядзення выбараў моцна адрозніваецца.
Але самае цікавае, што высветліла Аліна Нагорная: беларускае заканадаўства не абмяжоўвае колькасць ініцыятыўных груп, якія можна рэгістраваць (не блытаць з рэгістрацыяй кандыдатам у дэпутаты!). То бок, любы апазіцыйны кандыдат можа стварыць іх па ўсёй краіне хоць сотню і такім чынам атрымаць абсалютна легальны інструмент для камунікацыі з грамадзянамі.
Падрабязней пра сутнасць эксперыменту і яго наступствы глядзіце ў праграме «Размова» са Святланай Калінкінай.
Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:
Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.
А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.