Паводле аднаго з каардынатараў валанцёрскай дапамогі медыкам Міхаіла Чупрынскага, кожная краіна, якая сутыкнулася з пандэміяй, не магла загадзя ацаніць маштабу праблемы і падрыхтавацца на 100 %. І сёння валанцёрскі рух толькі падтрымлівае беларускіх медыкаў, асноўныя патрэбы мусіць здавальняць беларуская прамысловасць. Ініцыятыўныя людзі толькі выігрываюць час для складанай машыны прамысловасці, якая не можа вельмі хутка пераарыентавацца.
На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры «Размовы ProContra» з Віталём Цыганковым і Святланаю Калінкінай адказвае адзін з каардынатараў валанцёрскай дапамогі медыкам, сябра Менскага хакерспэйсу Міхаіл Чупрынскі.
Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.