Музыка сезону: Французская спявачка Джэйн


Сяргей Філімонаў, вядоўца: Французская поп-спявачка Джэйн (дакладней, Жанна, але яна марыць праславіцца ў Амерыцы, таму спявае па-ангельску і таму Джэйн) напрыканцы 2018-га запісала свой другі альбом. Французскія артысты самадастатковыя, але Жанна-Джэйн прагне разбурыць межы. Ейны дэбютнік тры гады таму зрабіўся шматплацінавым у Францыі, а новыя запісы пакуль што карыстаюцца стрыманым поспехам.

belsat.eu