Як выглядаў першы беларускі матацыкл? Чым адрозніваецца мотаролер ад мотаровара? З якіх частак складаецца матацыкл? Што такое стырно і апона? Пра гэта ды іншае вядоўцы Алеся Літвіноўская ды Глеб Лабадзенка распавядаюць разам з госцем – знаўцам і калекцыянерам рэтратэхнікі Васілём Цярэшкам.
Матацыкл – вымаўляецца [матацыкал]
Матацыклет – лёгкі матацыкл
Ровар = веласіпед
Мотаролер = скутар
Мотаровар/мотавеласіпед, мапед (па-заходнебеларуску – матарувка)
Вытворчасць – рус. производство
Стварэнне – рус. создание
Вынаходніцтва – рус. изобретение
Серыйная мадэль
СТА – станцыя тэхнічнага абслугоўвання
Меры бяспекі – рус. меры безопасности
Бяспечная хуткасць – рус. безопасная скорость
Хуткасны рэжым
Рух – рус. движение
ПДР – Правілы дарожнага руху
Кірунак, напрамак руху
Сустрэчны рух
Парушальнік – рус. нарушитель
Інструменты для рамонту і абслугоўвання матацыкла
Абцугі, пласкагубцы
Малаток
Адвёртка (разм. адкрутка, шрубоўка)
Ціскі
Гайкавыя ключы (развадныя)
Часткі матацыкла
Кола – рус. колесо
Вось – рус. ось
Апона = пакрышка
Камера
Фара
Лямпачка
Ключ запальвання – рус. ключ зажигания
Шкло
Стырно = руль
Бензабак
Паліва – рус. топливо
Пярэдняя вілка (вілачка)
Спружына – рус. пружина
Рухавік – рус. двигатель
Свяча
Дрот = провад
Глушыльнік (разм. глушак)
Карбюратар
Скрыня бегаў = каробка перадач
Ланцуг – рус. цепь
Зорачка – рус. звездочка
Счапленне = сцепление
Сядзёлак = сядло
Багажнік (разм. рэчавік)
Нумар
Шчыткі
Тыльны (задні) ліхтар – рус. задний фонарь
Шруб – рус. винт
Вопратка матацыкліста
Шалом = шлем
Акуляры – рус. очки
Скураная куртка – рус. кожаная куртка
Краги = пальчаткі
Скураныя нагавіцы (штаны)