Журналіст распавёў, як магілёўцы адрэагавалі на грубую прамову дэпутата Палаты прадстаўнікоў.
Журналіст Яўген Меркіс вёў онлайн-трансляцыю з магілёўскага Маршу недармаедаў.
Каментуючы акцыю, журналіст выказаўся пра нечаканае зʼяўленне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Ігара Марзалюка:
«Людзі былі абураныя тым, што сказаў Ігар Марзалюк. Ён, відавочна, не зразумеў, што людзі выходзілі ўжо не толькі супраць дэкрэту № 3, яны вельмі актыўна дзяліліся думкамі пра эканамічнае становішча, у якім знаходзіцца іх родны горад, іх родная краіна. І вось гэта, відавочна, улады зараз да канца не разумеюць. Зараз ужо ў парадку дня ўзняты не толькі дэкрэт аб дармаедах, а значна шырэйшае кола пытанняў».
Больш – у відэа вышэй.
Марзалюк на акцыі ў Магілёве
НМ, belsat.eu