Эканамічны аглядальнік Сяргей Жбанаў кажа, што без вырашэння нафтагазавай спрэчкі з Расеяй у Беларусі няма шанцаў на рост ВУП: «Гэта праблема шырэйшая, чым проста забеспячэнне краіны нафтай».
Як дамовіцца?
«Заплаціць доўг», – кажа эксперт, але, па яго словах, Менск спрабуе падаць сітуацыю так, што «доўгу няма, гэта не доўг, і маецца падазрэнне на жаданне яго спісаць».
Калі заплаціць – рэзка знізіцца золатавалютны запас. А іншых рэсурсаў для пагашэння гэтага доўга і наагул усяго вонкавага доўгу няма.
Можа, выратуе іранская нафта, першая партыя якой прыйшла ў Беларусь?