Медыяэксперт: «Толькі Парашэнка, Смяшко і Грыцэнка размаўлялі з выбарнікамі моваю фактаў»


Да гарачай тэмы выбараў у нашых паўднёвых суседзяў. Другі тур будзе! Дык чаго ж чакаць 21 красавіка? Размаўляем з гісторыкам і медыяэкспертам Антонам Лягушам, які з намі на сувязі з Вінніцы.

«Толькі Парашэнка, Смяшко і хіба што Грыцэнка размаўлялі са сваім электаратам рацыянальнаю мовай, мовай фактаў і звярталіся да іх розуму. Усе астатнія кандыдаты працавалі на эмоцыі. І выбары ў гэтым годзе дастаткова эмацыйныя. Сродкі, якія выкарыстоўваў Зяленскі, сёння параўноўваюцца з прэзідэнтам Галабародзькам, (ён іграе галоўную ролю прэзідэнта ў серыяле, прэзідэнта, які зрабіў Украіну прыгожай і цудоўнай). Серыял гэты транслявалі па аднаму з цэнтральных украінскіх тэлеканалаў. То бок тут была медыйная вайна, вайна новых спосабаў перадачы і распаўсюджвання інфармацыі. І ў першую чаргу гэтая выбарчая кампанія была звернутая да эмоцыяў, а не да розуму…»

Працяг размовы – у сюжэце.

Фота: REUTERS / Valentyn Ogirenko / Forum

belsat.eu