Малдова: скрадзеная перамога, партыя-прывід і запаведнік СССР. «Прасвет» з Сяргеем Пелясою


Прарасейскія сацыялісты прэзідэнта Малдовы Ігара Дадона занялі першае месца на парламенцкіх выбарах, але самі яны не змогуць кіраваць краінай. Патрэбная будзе кааліцыя з другой ці трэцяй партыяй, а яны праеўрапейскія. Калі не дамовяцца – Малдову чакаюць новыя перавыбары. Якія сцэнары развіцця падзеяў?

Абдурыць выбаршчыка па-малдаўску. Топ-6

Крамы для сябраў партыі, кантроль над тэлеканаламі і адзін чалавек, які хоча кантраляваць усё. Гэта пра Малдову, краіну, якая стала на шлях еўраінтэграцыі. Там ўвялі электронную сістэму ўліку выбаршчыкаў, якая не дазволіла рабіць ўкіды, каруселі або галасаванне «мёртвых душ». Аднак парушэнняў і маніпуляцый ўсё роўна было нямала. Ігар Кулей склаў наш уласны рэйтынг – топ-6.

Мая Санду: «Скралі нашу перамогу»

Самая брутальная кампанія ў гісторыі малдаўскіх выбараў, так яе называюць лідэры апазыцыі. Наш рэйтынг маніпуляцый – у сюжэце вышэй. Акрамя іх апазіцыйны блок «Акум» заявіў нават пра тое, што перамогу на выбарах у іх проста скралі. Эксклюзіўнае інтэрв’ю Аліны Коўшык з адным з самых яркіх палітыкаў Малдовы – Маей Санду, лідэрам партыі «Дзеянне і салідарнасць».

Малдова: хацелі Лукашэнку, а перамог Плахатнюк

Як ні круці, але лепшага лідэра, чым Аляксандр Лукашэнка, прынамсі на постсавецкай прасторы, днём з агнём не адшукаць. Ён карыстаецца папулярнасцю і ў Расеі, і ва Ўкраіне, дзе набліжаюцца прэзідэнцкія выбары, і на мінулых выбарах парламенцкіх у Малдове. Выбаршчыкі ў гэтай краіне, заціснутай паміж Украінай і Румыніяй, падзяліліся з карэспандэнтамі «Белсату» бачаннем ідэальнага кіраўніка. Матэрыял Усевалада Шлыкава.

Тры сцэнары для Малдовы пасля выбараў

Палова жыхароў Малдовы жыве за мяжой, а другая палова расчараваная палітыкай. Ці варта чакаць зменаў? Аб сцэнары развіцця падзей Аліна Коўшык паразмаўляла з палітолагам Вячаславам Бербекам.

Запаведнік СССР ці як Прыднястроўе галасуе ў Малдове

Парадокс – жывеш у Прыднястроўі, а галасуеш ў малдаўскіх выбарах. Не прызнаная нікім у свеце так званая Прыднястроўская малдаўская рэспубліка адарваная ў выніку ўзброенага канфлікту. Там да гэтага часу размешчаныя расейскія войскі. ПМР 30 гадоў чакае міжнароднага прызнання і ўваходжання ў склад Расеі. Але Масква не спяшаецца, а Прыднястроўе з кожным годам усё больш нагадвае запаведнік Савецкага Саюзу. Аднак грамадзяне аўтарытарнай ПМР ўдзельнічаюць у палітычным жыцці дэмакратычнай Рэспублікі Малдова. Як такое магчыма? У рэпартажы Аліны Коўшык і Вольгі Жарнасек.

Каманда нашай праграмы ўдзельнічала ў стварэнні міжнароднага ток-шоў «Тэрыторыя праўды», прысвечанага 20-годдзю пашырэння Паўночнаатлантычнага Альянсу на постсавецкія краіны і 70-годдзю заснавання гэтай ваеннай-палітычнай арганізацыі. Ужо ў сераду першая частка «Тэрыторыі праўды» на «Белсаце» «НАТО: дэмакратыя супраць камунізму».