Лукашэнка ў Вене: Беларусь цікавяць інвестыцыі, еўрапейцаў правы чалавека


 

Першы еўрапейскі візіт Аляксандр Лукашэнка за апошнія 3 гады адбыўся ў Аўстрыю. Беларуская дэлегацыя шукала інвестыцыі і эканамічную супрацу, аўстрыйскі бок цікавілі правы чалавека і мараторый на смяротнае пакаранне.

Блізкія падыходы і будучыя праекты на мільярд долараў. Падводзім вынікі візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Аўстрыю са спецыяльным карэспандэнтам «Белсату» Ігарам Кулеям:

«Лукашэнка запрашае аўстрыйскіх бізнесменаў у Беларусь, абяцае, што яны не пашкадуюць. Кіраўнік Беларусі спадзяецца, што падпісаныя мемарандумы перарастуць у канкрэтныя праекты. Пакуль вядома толькі пра дамову з аўстрыйскай сеткай А1 аб стварэнні інфраструктуры 5G у Беларусі.

Аўстрыйскі бок падымаў пытанне па правах чалавека і неабходнасцю мараторыя на смяротнае пакаранне».

Працяг размовы – у сюжэце.

Лукашэнка ў Вене: Беларусь цікавяць інвестыцыі, еўрапейцаў правы чалавека

Віталь Бабін belsat.eu

Фота: «Белсат»