18-гадовая Любава Кэлар з Бабруйску з дзяцінства мела інваліднасць па зроку.
Аднак пасля свайго паўналецця, паводле лекараў, яна цудоўным чынам сталася відушчаю. Яна б і радая з імі пагадзіцца, але на справе па-ранейшаму без акуляраў або лінзаў нічога ня бачыць. Лекары ж у гэтай гісторыі службовай памылкі не знаходзяць і гатовыя сустрэцца з Любавай у судзе.
Магія часта адбываецца не на сцэне, а за кулісамі: каб сабраць разам прафесійных актораў і дзяцей з аўтызмам, стваральнікі Сямейнага інклюзіў-тэатру «i» папрасілі гледачоў і грамадства паверыць у немагчымае.
І цуд адбыўся: звычайныя і асаблівыя дзеці зрабіліся неразлучнымі сябрамі. Большасць прысутных у глядзельнай зале нават і не змаглі разабрацца, хто з актораў асаблівыя дзеці. Стваральнікі тэатру галоўнаю мэтаю сваёй працы лічаць відовішча, бо тут усе дзеці роўныя.
26-гадовы Яўген Раеўскі, які 4 гады таму пасяліўся ў амаль абязлюдзелым пасёлку Мірны, што ў Лельчыцкім раёне.
Будаўнік паводле спецыяльнасці пабудаваў хату з экалагічных і дармовых матэрыялаў: гліны, пяску і саломы. Агулам чатырохпакаёвы дом маладзёну каштаваў 1300 долараў. Сваймі будаўнічымі напрацоўкамі Яўген ахвотна дзеліцца з людзьмі, ён мае ўласны канал на YouTube, дзе распавядае пра тэхналогіі будаўніцтва такіх дамоў.