Класкоўскі: У кампліментах Лукашэнкі я адчуў цынізм


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGa3U4aFpScjBFY2clMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]На 100 працоўных у Беларусі прыпадае больш за 60 пенсіянераў. Пры гэтым стан і адных і другіх – незайздросны. Павышэнне пенсійнага ўзросту хіба толькі пытанне часу. Законапраект, зрэшты, падрыхтаваны і ў любы момант можа быць падпісаны Лукашэнкам. Але ці не прынясе « рэформа» больш праблемаў, чым палёгкі для краіны?Праблематычнае пенсійнае пытанне чарговы раз закранулі падчас нарады ў Лукашэнкі. Кіраўнік краіны перакананы, што павышаць пенсійны ўзрост неабходна ўсім групам насельніцтва, аднак пры ўмове, што будзе ўлічаная спецыфіка кожнай з іх. Між тым галоўнае, да чаго апеляваў Лукашэнка, – гэта працягласць жыцця і пенсійны ўзрост. Як адзначыў кіраўнік краіны, сярэдняя працягласць жыцця працягвае расці, а пенсійны ўзрост па-ранейшаму застаецца на ўзроўні 90-ых гадоў. Паводле Лукашэнкі, сам ён цяпер паміж двума агнямі: урадам, які настойвае на павышэнні, і насельніцтвам, якое выступае супраць.Палітычны аглядальнікі Аляксандр Класкоўскі заўважыў, што перад леташнімі выбарамі Лукашэнка меў зусім іншую рыторыку ды адмахваўся ад нязручнага пытання пра павышэнне пенсійнага ўзросту. У беларускай казне няма грошай, таму кіраўніцтва краіны пастанавіла перакласці цяжар фінансавых праблем на грамадзянаў ды скінуць з сябе абавязкі ў дачыненні да тых, хто ўжо шмат гадоў адпрацаваў.«Я думаю, у беларускай дзяржавы пры ўсёй папулісцкай рыторыцы заўжды быў цынічны падыход да чалавека, фактычна яшчэ камуністычны. З часоў савецкага рэжыму на людзей глядзяць як на працоўную сілу, таму з аднаго боку афіцыйны кіраўнік Беларусі зрабіў камплімент жанчынам, маўляў: скажы кабеце ў 55 гадоў, што яна пенсіянерка, дык яна пакрыўдзіцца. І быў нібыта камплімент мужчынскай сіле, але насамрэч я адчуў слаба прыхаваны цынізм», – заўважыў спадар Класкоўскі.Больш – у відэаматэрыяле.МЯ, belsat.eu