Кіраўнік суполкі «Это Минск, детка!» распавёў, як яго спрабавалі завербаваць спецслужбісты


Кіраўніка суполкі «Это Минск, детка!» Яўгена Малахоўскага выклікалі нібы да міліцыянтаў, але аказалася, што гэта не толькі міліцыянты, але, магчыма, і супрацоўнікі спецслужбаў. Новая форма ціску на блогераў.

– Чаму вашая суполка выклікае такую зацікаўленасць?

– Мы асвячаем шматлікія падзеі, у тым і пратэсты, і апазіцыйныя падзеі, якія адбываюцца ў Беларусі. Гэта другі раз, калі мяне спрабуюць вызваць на гэты адрас. Супрацоўнік, які не прадставіўся, сказаў: мой супрацоўнік ужо пытаўся з вамі дамовіцца, але вы не пайшлі на кантакт, таму мы выклікалі вас ізноў, але па іншай тэме.

– Як вы лічыце, гэтая сітуацыя адбылася персанальна з вамі, ці пачалася масавая зачыстка ўсіх блогераў?

– Не думаю, што гэта масавая зачыстка блогераў, але магчыма спроба памацаць, спроба ўзяць нейкую інфармацыю, хто за чым стаіць, хто чым кіруе, хто пра што піша. Таму што асноўнае пытанне было ў тым, хто чым займаецца з маіх адмінаў, і хто на якія тэмы піша. І каго я ведаю яшчэ – такое пытанне таксама было…

Працяг размовы – у відэа.

Сяргей Падсасонны belsat.eu

Фота: Vasily Fedosenko / Reuters / Forum