Кінапрэм'ера тыдня: «Ліга справядлівасці»


Чакаецца, што на гэтым тыдні зноў у сусветным пракаце будуць панаваць коміксы. Праўда, не Марвэлаўскія, а D.C. – з сусвету кампаніі Ўорнэр Бразэрс. Таму паспрабуем разабрацца і зразумець: хто, што, каго, чаго, як і куды… Але ў пэўных выпадках гэтыя пытанні не маюць вялікага сэнсу. Абы было прыгожа і крута.

У гэтай стужцы мы ўбачым на экране, адпаведна, Бэтмэна, Супермэна, Жанчыну-цуд, і шэраг меней папулярных герояў, як Аквамэна, Флэша, Кібарга… Кінастудыя «Ўорнэр Брос» напачатак 2018-га абяцае прэмʼеру сольных прыгод Аквамэна і, у выпадку поспеху гэтай Лігі, распрацуе шэраг іншых персанальных гісторый супергерояў.

Нядаўна зрабілася вядомым, што бюджэт «Лігі справядлівасці» – аж 300 мільёнаў долараў.

Падрабязней – у наступным сюжэце.