Кастусь Жукоўскі: Замест таго, каб дзякаваць журналістам, нас прэсуюць


Гомельскі журналіст-фрылансер Кастусь Жукоўскі – пра тое, чаму ён усцяж займаецца журналістыкай.

Спыніць пераслед незалежных журналістаў, і фінансавы, і судовы, заклікала ўлады Беларусі аўтарытэтная міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў». З 48-мі штрафаў для журналістаў ад пачатку гэтага года 46 былі дадзеныя менавіта «белсатаўцам». Між тым улады дэманструюць уласнае бязмежжа: толькі за апошні тыдзень наш калега з Гомлю Кастусь Жукоўскі атрымаў пяць позваў у суд.

Пра тое, адкуль у яго бяруцца сілы займацца журналістыкай пад ціскам уладаў – глядзіце ў «Гарачым каментары».