Кастусь Шыталь: Лукашэнку будуць прыпамінаць хакей, як Хрушчову кукурузу


Зборная Беларусі па хакеі правальна выступіла на чэмпіянаце свету і вылецела з вышэйшага дывізіёна. Ці варта пераймацца заўзятарам і перажываць за краіну проста патрыётам?

У тым ліку хакейную няўдачу абмеркавалі сярод іншых падзеяў тыдня ў нядзельнай праграме «Размова» разам з вядоўцам Усеваладам Сцебуракам блогер з Глыбоччыны Кастусь Шыталь і старшыня Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч.

«Я падазраю, што гэта як нажом па сэрцы нашаму галоўнаму куратару хакея, які зрабіў з яго ледзь не дзяржаўную палітыку. Гэта савецкая традыцыя, калі сядзелі з голым задам, але выйгравалі ў канадцаў. Але я хачу хадзіць не з голым задам, а каго мы абыгрываем – мне напляваць. Нармальную дзяржаву можна збудаваць і без хакея», – кажа Астаповіч.

«Для Лукашэнкі хакей – святая карова», – гаворыць Шыталь. І зазначае, што нават тая справа, якой надаецца асаблівая ўвага кіраўніка дзяржавы, правалілася.

Блогер прагназуе, што Лукашэнку будуць прыпамінаць хакей, як Хрушчову – кукурузу.

Падрабязней пра гэта, чарговае фіяска Беларусі на «Еўрабачанні», пра тое, ці варта пераймацца акцыяй «Бессмяротны полк», ды іншыя падзеі прамінулага тыдня – глядзіце ў поўным выданні праграмы «Размова» Усевалада Сцебуракі з Антонам Астаповічам і Кастусём Шыталем.