Каронавірус: падумайце пра старэйшых


Маладыя людзі не баяцца, і толькі адзінкавыя беларусы адмяняюць свае паездкі за мяжу. Аднак кожны сам вызначае для сябе ступень такой рызыкі – застацца ўдома ці паехаць у Рым, дзе ўжо за ўсё заплачана: за квіткі, гатэлі ды экскурсіі.

Пра калектыўную і асабістую адказнасць, а таксама пра захады бяспекі ў сувязі з апошнімі падзеямі пагаворым з лекарам-інфекцыяністам, кандыдатам медычных навук Юрыем Жыгаравым. Учора мой знаёмы сказаў, што зараз вельмі зручны час, каб вандраваць. Якую пазіцыю падзяляеце вы?

«Вядома, такая сітуацыя не вельмі добрая. Некаторыя нашыя студэнты зʼехалі. Праблема ў тым, што яны маглі прывезці не толькі ўражанні. Кожны павінен разумець, што ён можа атрымаць праблемы не толькі сам, але і ўзнагародзіць гэтымі праблемамі іншых людзей.

Увогуле, ёсць індыкатар распаўсюджвання, і ён не вельмі вялікі. Але ёсць і сітуацыя распаўсюджвальнікаў – калі адзін чалавек можа заразіць шмат людзей».

Што рабіць, каб не дапусціць далейшага распаўсюду гэтага вірусу?

«Першае – гэта паклапаціцца пра іншых людзей. Калі ў вас ёсць сімптомы рэспіратарнай інфекцыі, заставайцеся дома. Ня майце зносіны з іншымі людзьмі без крайняй неабходнасці. Мыйце рукі. Не наведвайце масавыя мерапрыемствы. Падтрымлівайце вільготнасць паветра. Пры найдрабнейшых сімптомах заставайцеся дома і выклікайце доктара».

Што можна параіць маладым людзям, якія ўпэўненыя, што яны не захварэюць і не перададуць гэты вірус іншым?

«Маладыя калі хварэюць, могуць не ведаць пра гэта. Яны могуць заразіць сваіх бацькоў, бабуляў і дзядуляў. Прашу вас, падумайце аб іншых. Для старэйшых гэты вірус можа быць смяротна небяспечным. Думайце пра іншых».

belsat.eu

Фота: Natalia Fedosenko / TASS / Forum