У Беларусі стартавала датэрміновае галасаванне на мясцовых выбарах.
Праваабаронцы заклікаюць карыстацца мабільнай прыладай, якая дапаможа выяўляць парушэнні ды фальсіфікацыі.
«Галасаванне адбываецца даволі актыўна і таму эмоцыі змяшаныя. На 13 участках па маёй акрузе датэрмінова прагаласавала каля 1000 чалавек. Гэтая лічба з большага супадае ў назіральнікаў і ў пратаколах камісіі», – кажа кандыдат у дэпутаты Мікіта Семяненка (Кунцаўшчынская выбарчая акруга, г. Менск).
«Паводле назіральнікаў, – кажа Семяненка – часамі адныя і тыя ж людзі прыходзяць па некалькі разоў. Таксама прыходзяць нейкія падазроныя цётачкі ў норкавых шубах. Людзі прыходзяць хвалямі – большасць бліжэй да закрыцця ўчасткаў».
Больш у відэаматэрыяле!