Каму дастанецца Беларусь? Падзел сфераў уплыву

На 1 лютага запланавалі візіт дзяржсакратара ЗША Майкла Пампэёў у Беларусь. Аналітык BISS Кацярына Шмаціна разам са Святланаю Калінкінай і Віталём Цыганковым у эфіры праграмы «Размова RroContra» разбіраюцца, візіт ёсць знакам бяды ці, наадварот, сведчаннем пазітыўных працэсаў.

Згодна з папярэдняй інфармацыяй, сустрэча пройдзе на найвышэйшым узроўні: Аляксандр Лукашэнка адмовіўся ад чарговых перамоваў з Уладзімірам Пуціным, каб асабіста сустрэць амерыканскага чыноўніка. Госця праграмы адзначае: для беларускай рэчаіснасці візіт сапраўды вельмі значны, бадай ключавы за гады дыпламатычных стасункаў. Пры гэтым Кацярына Шмаціна зазначае, што наўрад ці амерыканскі бок моцна занепакоены пагрозай аншлюсу Беларусі Расеяй. Хутчэй, прамацвае глебу зоны патэнцыйнага ўплыву.

«У амерыканскіх экспертных колах ёсць два падыходы, якія канфліктуюць паміж сабой. Адзін: ці сапраўды Беларусь і Украіну можна аддаць, так бы мовіць, на водкуп Расеі. На тыя геапалітычныя амбіцыі, якія Расея сабе акрэслівае, каб не было наўпроставага супрацьстаяння паміж Масквой і Вашынгтонам, – тлумачыць аналітык. – Іншыя аналітыкі і эксперты тлумачаць, што ўсё ж такі Расея можа кінуць выклік ліберальнаму міжнароднаму парадку, у тым ліку на ўзроўні ААН і міжнароднага права. І гэтага нельга дапусціць».

«Грошай у іх нямерана, а нам акурат не хапае». Беларусы пра палітычную супрацу з ЗША

Глядзіце цалкам праграму «Размова RroContra», у якой аналітык BISS Кацярына Шмаціна разам са Святланаю Калінкінай і Віталём Цыганковым абмяркоўваюць мэты і планы візіту дзяржсакратара ЗША Майкла Пампэёў у Менск.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.
А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Больш матэрыялаў

Святлана Калінкіна: Савецкі Саюз ажыў, і мы яго пабачылі

Ці выйдуць прадпрымальнікі на Плошчу?

Улады будуць жорстка разганяць людзей на мітынгах?

Валер Карбалевіч: Уладам выгадна схаваць галоўных апанентаў Лукашэнкі

Эпідэмія COVID-19 зверне шыю Лукашэнку?

Чаму Бабарыка не крытыкуе Лукашэнку?

Ці можна засудзіць Лукашэнку за сітуацыю вакол COVID-19 у Беларусі?

«Не вар’яты і не самазабойцы». Лідар пратэстаў 1990-ых пра альтэрнатыўных кандыдатаў